Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Астудзі мае шчокі далонямі

Астудзі мае шчокі далонямі,
Утаймуй у вачах аганькі,
Прыручы мае рукі няўлоўныя
Да ўласных – спакойных тваіх.

Ты жанчына – і можаш ты многае.
Я ж і ўласнае сэрца палю…
Будзь са мною і добрай і строгаю,
Ды ніколі халоднай, малю!

Я такой не ўяўляю любімую,
Як парой уявіць не магу –
Не ў палёце крыло галубінае,
Ды гаёў салаўіных тугу.

Астудзі мае шчокі далонямі,
Утаймуй у вачах аганькі,
Прыручы мае рукі няўлоўныя,
Да ўласных – спакойных тваіх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Астудзі мае шчокі далонямі - Раман Тармола-Мірскі