Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ВІТАЮ ВЯСНУ

ВІТАЮ ВЯСНУ

Першы дожджык прайшоў
І запахла вясной;
На душы харашо –
Абудзіўся ад сноў.
Сноў зімовых, былых,
Што марозілі льдом,
Іх вясенні прыліў
Падмяніў хараством.
Хараством юных мар,
Лётам выспелых дум;
Ў небе чыстым ад хмар
Незаўважны мой сум.


Верш ВІТАЮ ВЯСНУ - Пётра Мурзёнак