Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дом у пароніне

Бліз Татраў, што плечы
Да неба ўздымаюць.
Гамоніць в каменнямі
Белы Дунаец.
Там слухае здаўна
Дунайца размовы
На беразе стромым
Дом ціхі, сасновы.
Ён славен навечна,
Той дом над ракою,
Са ўзорам гаральскім
Пад самай страхою.
Не выглядам славен,
Не ўбраннем багатым, –
Ён ленінскай славай
Над светам узняты.
Бо Ленін тут марыў
Пра рускія далі,
I думы вышэй
Ад Карпат узляталі.
Адсюль кіраваў ён
Патокам бурлівым,
Адсюль ён да Піцера йшоў,
Да Разліва.
Адсюль паглядаў ён
На сонца са ўсходу,
Адсюль заклікаў ён
Узняцца народы.
I выйшлі народы
Праз бітвы, паўстанні
Са сцягам ягоным
У яснае ранне.
Дык слаўся ж навекі
У думках і ў словах,
Над Белым Дунайцам
Дом ціхі, сасновы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дом у пароніне - Пятрусь Броўка