Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вочы сінія

Васільковыя, сінія вочы,
Не пазнаць вашых дум-таямніц!
Калі вецер бярозу паточыць,
Дык і дуб нахіляецца ніц.

Так і сэрца маё спаляцела:
Зірк вачэй для мяне быў агонь.
Стрэў на пожні яе з тварам белым,
Стрэў і сціснуў далонямі скронь…

З тых часоў у маіх вандраваннях
Сэрца сочыць блакіты вачэй
І гучыць у напевах-прызнаннях
Сіні колер званчэй і званчэй.

Я не першы ў гады маладыя,
Калі сэрца крыніцай бурліць,
Заспяваў пра блакітныя тыя
Вочы, поўныя дум-таямніц.

Не шкада залатога дзяцінства,
Адцвітуць усё роўна сады:
І на цяжкіх і лёгкіх гасцінцах
Чалавек толькі раз малады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,00 out of 5)

Верш Вочы сінія - Пятро Глебка