Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімовы дзень, мароз лютуе

Зімовы дзень, мароз лютуе,
сівеюць дрэвы ля ракі.
Стаіць альшэўнік на балоце,
нібы задуманы які.
У небе ціш, туманяць далі,
замерзла зыбкая дрыгва.
Завея белая ў полі
гурбоў-мядзведзяў намяла.


Верш Зімовы дзень, мароз лютуе - Пятро Чабор