Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццё, якога не было

Жыццё, якога не было:
Віно, атрута, здрады.
Буяла стомаю асцё:
Смех, кпіны, звады.

Жыццё, якому і не быць:
Спагада, літасць, доля.
Не даказаць, не далюбіць:
Бо й не было нічога.

Жыццё, якое ёсць-не ёсць:
Падман, імжа, залевы.
На гмаху свету шэры хтось
Пазабіваў ўсе дзверы…


Верш Жыццё, якога не было - Павел Гаспадыніч