Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш …Страмніны нябёсных блакітаў

Страмніны нябёсных блакітаў,
Празрыстаць паветраных сноў.
На чоўне з даўніны спавітым,
Пугач заблукаў між багоў.

Як водарыць кветкамі сонца!
Як росна спявае святло!
Тчэ восень узоры бясконца
Сплятаючы іх у радно,

Якое дыванам усцеліць
Палеткаў пажоўклыя дні…
Якое натхненне прывеціць
У светла-самотным гаі.

Ледзь чутнай малітвай чароту
Вятрыска цалуе жыццё,
А там, ля старэнькага плоту
Бы прывід, аблічча тваё…


Верш …Страмніны нябёсных блакітаў - Павел Гаспадыніч