Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па дарозе самоты

Па дарозе самоты
на узлогах журбы
ўсё што ёсць не істотна
што істотна не мы

Па дарозе да скрухі
на абшарах любві
заблукалыя рухі
нам вяртаюцца ў сны.


Верш Па дарозе самоты - Павел Гаспадыніч