Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не жывы гэты свет, не жывы

Не жывы гэты свет, не жывы…
Як тапельца, апошнім уздыхам
Прагна смокча атрутлівы дым і
Прымае яго за малітву…

Дагарае цыгаркай жыццё,
Недапітая кава пастыла…
Не жывы гэты свет, як і ўсё,
Што калісьці зямля нарадзіла.

Побач з ложкам хварэее вакно,
Сляпым вокам святлу замінае…
Таму л’ецца бясконца віно,
Але ў келіх даўно не трапляе…

Не жывы гэты свет, як кіно,
У якім скрозь падманнасць надзеяў.
Ты ня ведаеш, мусць, яно
Колькі душаў згубіла няспелых.

Можа, раптам, адчуеш уздым,
Хваля Волмы падыме на момант…
Ты глынеш свой атрутлівы дым,
І адразу свет гэты патоне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не жывы гэты свет, не жывы - Павел Гаспадыніч
«