Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш …Калі ты кажаш: “Халады

Калі ты кажаш,- “халады
У жніўні жоўтым запануюць,
Лістотай першаю гады
Ў вачах самотна завякуюць…”

Я дакрануся ледзь, крыху,
Сам, нібы лісцік палы з дрэва,
І пацалункам адкажу:
“Шчэ лета досыць не саспела.

І не адквітнеў жытнёвы сон —
Глядзі, гарэзнічаюць птахі…
Крыўі чароўнае палон
Не пакідае месца страхам…

А восень прыйдзе як заўжды
Ліцьвінскай слаўнаю князёўнай:
Ў душы запаляцца агні
Бела-чырвонае бавоўны…

Што ў кожным сэрцы назаўжды
Трапеча вольным лета сцягам…
Калі ты кажаш — “Халады”,
Я адкажу: Бог з намі разам…


Верш …Калі ты кажаш: “Халады - Павел Гаспадыніч