Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адшумела, адгуляла, адпалала

Адшумела, адгуляла, адпалала
Ты, душа, зняволеная сном.
Кропелькай слязы уноч растала,
Адцвіла язьмінам за вакном.

Маладосцю сінявокай звонкай
Адзвінела, адлунала, адышла.
На двары ліпнёвай вербы гронкай
Зачапілася за сполах сна,

У якім юнацкай непакорой,
Ты любіла, ты чакала, ты жыла…
А цяпер сталеннем верасовым
Адшумела, адгуляла, адышла…


Верш Адшумела, адгуляла, адпалала - Павел Гаспадыніч