Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сонцам пяшчотным угрэты

Сонцам пяшчотным угрэты,
Атулены кволай травой.
Ён той хто ў полымі веры
Ды з гонарам ў сэрцы,
Адважна ён крочыў у бой.

Кроў абрасіла зямлю
За родную маці-краіну.
Зорка сьвяціла яму
Ды быццам як цуд.
Перамогу ў ёй бачыў вяліку.

Ён той апошні жаўнер,
Апошняе зернетка дрэва.
Хіляць анёлы асьвер –
Апошні манэўр,
Пазбавіць каб тленнае цела.

Штосьці яшчэ існуе
Пакуль сэрца моцнае прагне.
Кропкі у гэтай гульне,
У вечнай вайне,
Як сьцяг свой, годны паставе!

Сакавік 3 2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сонцам пяшчотным угрэты - Паўлюс Тарнэрыус