Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вернасць

Я прагну
вернасці,
Як прагнуць
вечнасці.
Я прагну
вернасці,
Як маладосць –
жыцця.
Як ветразь
ветрасці,
Я прагну
вернасці,
Як ласкі
матчынай –
Дзіця.

Прашу я вернасці,
Як міласэрнасці,
Бо мне без вернасці –
Як без жыцця.


Верш Вернасць - Ніна Радзівончык