Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вёска мая

Вёска мая

Знаю, дзесьці ёсць многа
прыгожых краёў незабыўных.
З імі сэрцы людскія
Заўсёды былі непарыўны.
Для мяне ж няма лепей
Хатыніч ваколіц знаёмых.
Я люблю сваю вёску і ўзімку,
І ў кветках вясновых.

Вёска мая–непаўторны мой край,
Для душы і для сэрца адзіны.
Вёска мая, з табой радасць дзялю і адчай
І ўзлётаў хвіліны.
Вёска мая–летуценняў калыска,
Юначых надзей і жаданняў,
Вёска мая, ты заўсёды, як маці,
Чакаеш сустрэч–не расстанняў.

Колькі буду хадзіць
Па зямлі тваёй любай, жаданай,
Знаю, буду заўсёды сваёй,
А не госцяй нязванай.
Знаю, тут і прывецяць,
І скажуць мне добрае слова,
Песняй ў сэрцы жыве
Твая блізкая, родная мова.

Вёска мая–непаўторны мой край,
Для душы і для сэрца адзіны.
Вёска мая, з табой радасць дзялю і адчай
І ўзлётаў хвіліны.
Вёска мая–летуценняў калыска,
Юначых надзей і жаданняў,
Вёска мая, ты заўсёды, як маці,
Чакаеш сустрэч–не расстанняў.

2001 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вёска мая - Ніна Кавальчук