Верш Ненадзейныя палавіны
Ненадзейныя палавіны
Змрок згушчаецца, усё сціхае,
Ды жанчына не спіць-чакае.
Думкі сцяліся, скамянела,
Быццам з нерваў аголеных, цела.
І здаецца, на сэрцы раны…
Муж з’явіўся дамоў зноў п’яны.
Захліснула душу трывога.
І не стрэла яго ля парога.
Абяцаў ёй не піць больш, кляўся,
Ды не вельмі, відаць, стараўся.
“Змій зялёны” ў яго паступова
Выпіў волю, спустошыў слова.
Зноў папрокі, прыдзіркі, сваркі
Пасля лішняй па ліку чаркі.
А было ж і ў іх каханне,
І світанак быў, і прызнанне.
Гаварыў, што за ўсё на свеце
Даражэй яму жонка і дзеці.
Ды сяброў па гарэлцы многа.
Не туды павяла дарога.
Вочы ў полымі слёз пякучых,
Сэрцу млосна ў грудзях, балюча,
Безпрасветнай здаецца цемра
І нібыта душа памерла.
Як нялёгка ёй з адчуваннем,
Што дарэмным было змаганне,
Што не здолела, як хацела,
І душу ўратаваць, і цела!
Мо змірыцца, скарыцца, здацца,
Перастаць за сям’ю змагацца,
Не плысці болей супраць цячэння?
Можа ў гэтым яе збавенне?
Ды дзіцячыя смутныя вочы
Перад ёю стаяць днём і ноччу.
…Зноў прамокла ад слёз падушка.
Сэрца б’ецца параненай птушкай
Просіць выйсця і паратунку
І збалелай душы прытулку.
Як жа сталася, што мужчыны-
Ненадзейныя палавіны!?
2001 г.