Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Алесі

Дзеці – гэта шчасця для тых,
Хто жадае іх нараджэння,
Мая дачушка, успамін маіх-
Мільён, ад твайго з`яўлення.
Твой першы крык, твае вочы, твой смех,
Тваё здіўленне і слёзы-
Я ўсё збіраю ў гэты мех
Маіх успамін. І зноў ты
Адкрыеш мне новае ў гэты дзень,
А я здзіўлюся. Так шчыра!
Ты – кветка, будучыні прамень
І ты – жыццёвая ліра.
Ты нарадзілася. Дзякуй жыццё!
І лётаю ў паднябессі.
Усе гэтыя словы табе, дзіцё,
Мая дачушка Алеся.

25.05.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Алесі - Ніна Джумава