Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тваё вакно

Знаю, што лёс ужо не перайначыць…
Знаю: дарэмна. Але ўсё адно…
Я еду сюды, каб ізноўку пабачыць
Тваё, ў бягоніях жоўтых, вакно.

Ты недзе далёка – з другім і каханым.
Ці некаханым – таго не відно.
А мне пажыцьцёвай балючаю ранай
Пакінула ў горадзе гэтым вакно.

Кахаліся моцна. І моцна кахалі.
Нашто пасварылісь?
Дакоры – нашто?
Каханьне сваё так навек пахавалі –
Божы Дар мы зглумілі, як сад,- ні за што.

Ёсьць жонка ў мяне і любімыя дзеці.
Я жонку кахаю. Цябе ж – не забыць.
Вось так маё сэрца і ўзімку, і ў леце
Па першым каханьні баліць і шчыміць.

Каб меў я тады гэты, сёньняшні, розум,
Заміж сварак цябе я спачатку б абняў.
Спакойна б рашылі будзённую прозу.
Я пялёсткамі б руж наша ложа услаў.

Знаю, што лёс ужо не перайначыць…
Знаю: дарэмна. Але ўсё адно…
Вось прыехаў сюды.
А мне сьвеціць і плача
Тваё, у бягоніях жоўтых, вакно…

2007

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тваё вакно - Ніна Аксёнчык