Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мяцеліцы

Вецер стыне ў голасе звонкім,
Свету белага не відно –
Ткуць мяцеліцы прадзівам тонкім
Белым-белае палатно.
То пяюць, то закружаць хвацка
Думкі даўнія вечароў.
А затым уцякуць знянацку
І да новых заснуць вятроў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мяцеліцы - Ніна Аксёнчык