Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Брала фарбы да твайго партрэта

Брала фарбы да твайго партрэта
З пацалункаў водару, сустрэч,
Што цяплей за аксаміты лета,
Што вастрэй за самы востры меч.

Толькі блякла фарбаў гэтых сіла,
Як вачыма цалаваў мяне –
Сонца з люстраной глыбі свяціла
Анёлам недасяжным, як у сне.


Верш Брала фарбы да твайго партрэта - Ніна Аксёнчык