Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цiшы спякотнай не веру

Цiшы спякотнай не веру.
Знаю, што тоiцца ў ёй.
Можа з малога павеву
Бура ўзляцець над зямлёй.

Грымне – начыста зламлюся,
Рухну – як дрэва, на дол.
Думаеш: буры баюся?
Цiшы, напятай вакол.


Верш Цiшы спякотнай не веру - Ніл Гілевіч