Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На вастрыні жыцця не паслізніся

На вастрыні жыцця не паслізніся,
Каб зберагчы натхнення дыямен,
Да веснічак бацькоўскіх прытуліся,
Упусці ў сэрца радасці фермен.

Лязо жыцця ўсё вужай, вужай,
Не скокнуць і не пацянуць за вуж.
Ды дома мы ўсе ‒ асілкаў дужай
Ад ніў, азер і Белавежскіх пушч.

Удома сонца па-другому свеціць,
І гутарку вядуць па-свойму землякі,
Садоў бялейшая, здаецца, квецень
І нават саладзейшыя гуркі.

І коні у тумане над ракою
Здаюцца мне знаёмымі… якраз,
Як той вясноваю парою,
Калі каханне напаткала нас.

На вастрыні жыцця асцеражыся
Згубіць сябе у пошуках даброт,
Да веснічак бацькоўскіх павярніся:
Мы ‒ беларусы, разам мы ‒ народ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На вастрыні жыцця не паслізніся - Наталля Хмялеўская