Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як жа добра мне з Вамі было

Як жа добра мне з Вамі было –
Як ні з кім, і ніколі, ні разу.
Струмянела спагадай святло,
Ні папрока ад Вас, ніі абразы.
Нават злая старэча – зіма
Не адолела трапным марозам.
Не прыдумала ж гэта сама –
Словы Вашы, пачуцці і слёзы.


Верш Як жа добра мне з Вамі было - Наталля Галавач