Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У свеце нашых блiзкiх зносiн

У свеце нашых блiзкiх зносiн
Гуляе лета па двары.
i мы сустрэч не пераносiм
Да больш спрыяльнае пары.
Мы рады кожнаму спатканню,
Якiх не надта шмат было.
Мы рады нашаму каханню,
Што позняй кветкай прарасло.
Кране ж лiстоту пазалота,
Самота сэрца ахiне –
Я атулю цябе пяшчотай,
Самота хутка прамiне…
У свеце нашых блiзкiх зносiн
Пакуль – цудоўная пара…
Пачуццяў не азмрочыць восень,
А пажадае нам дабра.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У свеце нашых блiзкiх зносiн - Міхась Курыла