Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ТРЫЯЛЕТЫ

Палю за волю сёння свечку,
Злучаю часу берагi.
На правым – людзi косяць грэчку,
На левым – звезены стагi.
Палю за волю сёння свечку,
Не ўсе аддадзены даўгi.
Злучаю часу берагi,
Палю за волю сёння свечку.

2.
Калi не радуюць нас кветкi,
Яны ж у тым не вiнаваты,
Што недзе б’юць яшчэ гарматы,
Што дым пажарышч – вельмi едкi.
Калi не радуюць нас кветкi,
Паэта рот тады зацяты…
Калi не радуюць нас кветкi.
Яны ж у тым не вiнаваты,

3.
На гарышчы вецер свiшча
i газет старых шматкi.
На гарышчы вецер свiшча,
На гарышчы – скразнякi.
Вецер буйны дом калыша,
Дом калыша – цёмны бор.
На гарышчы вецер свiшча,
Ды адсюль блiжэй да зор.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ТРЫЯЛЕТЫ - Міхась Курыла