Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЧЫСТЫ ВОБРАЗ

Нiчога дзiўнага няма:
Устану – зорам памалюся…
А за акном маiм зiма –
Бы белыя ўсё гусi!..

Снег белiзной запаланiў
i межы, i таможнi.
Снег чысцiнёй прастор ўкрыў –
Аж на душы трывожна…

Па першапутку санны след…
(Набожным станаўлюся.)
Я бласлаўляю белы свет
i светлы вобраз Беларусi!..


Верш ЧЫСТЫ ВОБРАЗ - Міхась Курыла