Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адлятаў у вырай

Адлятаў у вырай
Прахалодай вечар,
Змрок гайдаў ледзь травы
Перазвонам рос,
Як табе ў каханні
Я прызнаўся шчырым,
Пасцяліў пад ногі
Скошаны пракос…

Дыхаў сенам Нёман,
Дыхаў лес спакоем.
І было так блізка –
Да нябёс, да зор…
І было нас толькі
У Сусвеце двое…
Галава кружылася –
Пах вакол чабор!..

Асядаў у згустках
На Шляху на Млечным
Пыл дарог няблізкіх,
Горыч пекнаты…
Нібы прад іконай,
Прад Табой я ўкленчыў…
Зоркай – незгасальнай –
Ззяла ў высях ты.


Верш Адлятаў у вырай - Міхась Курыла