Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вялікі сьвет паўзе няўмольна

Вялікі сьвет паўзе няўмольна
І на сябе кудысь вязе,
Нябыта тлей, хрупасткіх, дойных,
У зазнаўстве велічных людзей,

Якім надана людзьмі звацца,
Але ж, між імі павукі
Сваю паўчыну мрояць княствам,
Ля цэбра поўнага крыві.

Яны жадаюць, з мурашамі,
Напрэч спажыць каровак-тлей,
За імі ўшчэнт зьнядбаць, зьняважыць,
Тваё вызваньне, чалавек.
-22.04.17.


Верш Вялікі сьвет паўзе няўмольна - Міхась Карцялёў