Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не нішчыцца злое праклёнам

Не нішчыцца злое праклёнам,
Дабро не прыходзіць само,
Ды слова ня бачыць аблокаў,
Як толькі бяскрыла яно.

І чым бы каханьне ня клікаў,
Якіх не надаў бы назоў –
Каханьне не стане вялікім,
Як квола пачуцьце само.
-6.12.14.


Верш Не нішчыцца злое праклёнам - Міхась Карцялёў