Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Матузкі

Матузкі.

Я да кволасьці ўсялякай
Ніцма прыпадаю,
Жальбе малае нястачы
Аддаю што маю.

Колькі раз на гэтым біўся,
Быццам Дон-Кішот,
Быццам дом, што не зваліўся,
Калі час прыйшоў.

Я на тонкіх матузках,
Час, што быў, трымаю
І той час, што будзе нам,
Які я не знаю.

Я на тонкіх матузках
Гэты верш вяжу вам,
Не дзівуйцесь, бо я сам,
З матузкоў прыдуман.
-15.05.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Матузкі - Міхась Карцялёў
 »