Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лятаў да блакітаў

Лятаў да блакітаў
Па песні жаўрук,
Кідаў нам, здабыты,
За гукамі гук,

Бясконцаю ніткай
Выводзіў узоры
Над травой аксамітнай,
Пад сонечным колам,

Аб жыцці гэтым вечным,
Без заломленых рук,
Аб шляху чалавечым,
Без страт і пакут.
-04.03.12.


Верш Лятаў да блакітаў - Міхась Карцялёў