Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цыкл: Адцураньне

Цыкл: Адцураньне.
1.
Часам здасца – жыцьця не было,
Ні на што аб ім памяць не маю;
Адкуль родам, хто бацькі, дзе дом
І каханых нікога не знаю.

Часам здасца: замёрла ўсё,
У сьпякоце аблокі як здані
І не птаха пяе, не калыша лісьцё,
А мяне хтось заве і шукае.

А яно – гэта то, што натрапіла след,
Побач сядзе, не таячысь;
Пражытога жыцця, незабыўны мой сьвет,
Адыходзячая далячынь…
-25.07.12.
2.
Адцураньня халоднае слова
Не сагрэць на ліпнёвай жарэ
І таго, што жыцьця было сорам,
І аб чым слова сьціхне, замрэ.

Адцураньня – халоднае слова,
Хай сірочы набытак бярэ,
Мне аставіць яшчэ летаў сорак,
На галёнках пыліць і рыпець.

Потым здам капыты я і скуру,
Мо і рогі дадам да капыт :
Адцураньне! Прымі мяне, дурня,
Як усё, што на гэтай зямлі!
-26.07.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цыкл: Адцураньне - Міхась Карцялёў