Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Благі гэты сьвет ці харошы

Благі гэты сьвет ці харошы? –
Балагосьці, харошасьці – дым;
Усё растане сьнягамі з барознаў,
Бы за морам паўднёвым сьляды.

Усяму даражэйша, мой сьвеце –
Існаваньне на гэтай зямлі,
Тое, што пры сьпякоце ці сьнезе,
Непакоіць аб родных сваіх

І той дух, што нязбытна ды пругка,
Уздымае да тое вышы,
Дзе мігцяць агняцьветныя ружы
І згараюць на нетрах душы.
-20.02.16.


Верш Благі гэты сьвет ці харошы - Міхась Карцялёў