Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Начное вар’яцтва

Не дай мне звар’яцець!
Прашу цябе застацца ночай.
Мой мозг мінае слова “захацець”.

Глядзі на мой абрус,
За мною цэлы дзень ён сочыць!
Прашу – не дай мне сёння звар’яцець!

Застанься, распраніся, не ідзі!
Пакінь магчымасць бачыць твае вочы!
Лажыся тут, ці побач пасядзі.

Я імі бачу свет.
Не дай мне сення скончыць!
Застанься побач, проста пасядзі…


Верш Начное вар’яцтва - Міхась Бацян