Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вершы пра каханне

Шукай каханне
Штоноч, штодня,
Каб зноў – спатканне
І – глыбіня…

* * *
Не-не, – каханне не падман,
А мімалётнасць асалоды,
Якая, нібы той дурман,
Рыхтуе путы несвабоды…

* * *
Салодкія путы – як помста нябёсаў.
А шлях несвабоды – пранізліва-босы.
А недзе – адхланне апошняга краю.
І тая сцяжынка – да нашага раю…

* * *
Несвабоды – не трэба!
Нават верыць не будзем,
бо яна цяжкай глебай
пакладзецца на грудзі,
і мы дотык імгнення
не адчуем ніколі…
І не будзе збавення
ад таго, што міжволі…

* * *
Калі знойдзе нас імгненне –
будуць дотык, захапленне,
і пявучыя далоні,
што пачнуць блукаць ва ўлоннях
аксамітавых начэй…
І маіх памкненняў гоні…
І святло тваіх вачэй…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вершы пра каханне - Мікола Яцкоў