Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нас цяпер аніхто не разлучыць

Нас цяпер аніхто не разлучыць –
Я надзею ў свой верш пасялю,
Каб пасля пры сустрэчы агучыць
Ціхім словам прызнання: “Люблю!”

Нас цяпер аніхто не раздзеліць, –
Гэтай думкай сябе весялю,
Каб пасля словы шчырыя спеліць,
Каб на вуснах трымцела: “Люблю!”

А сказаць, як пры першай сустрэчы,
Захінуўшы цябе ў паліто
І нясмела абняўшы за плечы:
“Нас ужо не разлучыць ніхто”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нас цяпер аніхто не разлучыць - Мікола Шабовіч