Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навошта гэта мітусня

Навошта гэта мітусня
і перавод у грошы часу,
калі нябёсаў вышыня
чакае ад вачэй адказу.

Навошта тлумам поўніць дні
і гучнасць блытаць з асалодай,
калі далоні цішыні
прыемнай гояць прахалодай.

Навошта жыць – і гараваць,
да зманлівых багоў імкнуцца,
калі душы да хараства
пашанцавала дакрануцца.


Верш Навошта гэта мітусня - Мікола Кандратаў