Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне не патрэбна iншай зброi

Мне не патрэбна iншай зброi,
Здаўна я ведаю свой шлях.
Не дакрануцца ўжо да мроi,
Блакiт нябёсаў на вачах.

Плыву скрозь цемру, адзiноту,
Час не спыняе карабель…
Ён прынясе яму самоту,
Й прыгажосьцi яе бель.

Аднойчы я знайду твой бераг,
Але ня трэба больш ён мне…
Павольна абмiну скрозь шэраг,
Пакiнутых ахвяр у iмгле…


Верш Мне не патрэбна iншай зброi - Мікіта Прыходзька