Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньская дарога

Жменьку пяску, прыдняпроўскага ветру
Я прынясу ўтамлёна дамоў,
Радасць сваю ў свавольным паветры
Выкрыкну гучна на матчынай мове.

Хай мая сутнасць не ўсім зразумела,
Можа ня ведаеш, як з ёю быць?
Ты зазірні мне стомлена-смела
Ў вочы, каб сорам чынкаў забыць!

Хай несціхае зноў срэбны мой кашаль,
Чысцяцца бронхі сумесна з душой,
Гэта ўсё ж лепш, чым заедзены Шашлем
Гора-любоўнік і Псеўдакаўбой!

Свецяцца, грэюць, смяюцца бурштынам
Вочы твае, як і, уласна, душа.
Я, закаханы, пералезу пад тынам,
Крочу туды, дзе прамая шаша!

Можа й гучыць гэта нейкай хімерай,
Хай застаўляе плявацца і выць,
Толькі ў сэрцы сустрэнеш ты з верай
Праўду, што дасць па-сапраўднаму Жыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восеньская дарога - Мікалай Карташэвіч