Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прывыкаю да болю

Прывыкаю да болю,
Да зняваг і да крыўд.
Гэты боль не адолець,
Сум нічым не прыкрыць.
Прывыкаю да плачу,
Да пакут і трывог.
Лёс я неперайначу –
Тое вызначыў Бог.
Мабыць, невыпадкова,
Так заўжды па жыцці:
Каму шчасця падкова,
Каму з горам ісці.


Верш Прывыкаю да болю - Марыя Кобец