Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абяссілелі крылы

Абяссілелі крылы,
Няма моцы на ўзлёт!
Дасягнуць небасхілу
Мая мара – палёт.
Дакрануцца аблокаў
У свабоднай цішы,
Без аглядкі навокал,
Без папрокаў душы.
Няма моцы у крылах,
Не пад сілу узлёт.
Я не птах шызакрылы,
А мне сніцца палёт!


Верш Абяссілелі крылы - Марыя Кобец