Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сустрэнемся мы

Цемная ноч ахінула зямлю,
Зоркі на небе яскрава ззяюць,
Толькі цябе аднаго я люблю,
Ціха шапчу небакраю…

Колькі з табой мы знаёмы былі?
Мабыць гады, ну а можа стагоддзі…
Мусіць у мінулым жыцці набылі
Нашы з табою кахання пацёркі…

Колькі разоў сустракаліся мы?
Тут, на Зямлі, ці на іншай планеце..
Чуе душа, што раднымі былі
У нашым дзівосным Сусвеце..

У гэтым зямным карагодзе-віры
Знікнуць планеты і зоркі,
Час праляціць як вада у яры,
Змые гадоў незлічоныя соткі..
Але я знаю, сустрэнемся мы
І пакахаем ізноўку….


Верш Сустрэнемся мы - Марына Ількевіч