Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У беларускую восень

У беларускую восень
Нат і верабей багацее,
Лес на грыбы не скупіцца,
Пуні хмялеюць ад сена,
Мёдам вуллі набракаюць,
Сцежкі гараць ад лістоты,
Скрыпкі звіняць на вяселлях,
I маладзіцы дабрэюць –
У беларускую восень.


Верш У беларускую восень - Максiм Танк