Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не знаю ці хмары развеюцца

Не знаю, ці хмары развеюцца.
Шторм цягне з сабой цемру волакам,
Разбіўшы пасудзіну месяца
На рыфах грымотнага воблака.

Не знаю, ці я змагу выстаяць
Да золаку, штылю світальнага
І ці дабяруся да прыстані-
Свайго маяка ўратавальнага.

Хоць, можа, і на родным беразе
Сустрэнуць, забытага, каменем.
Я мушу вярнуцца хоць ветразем,
Хоць птушкай на крылах параненых.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (11 votes, average: 3,55 out of 5)

Верш Не знаю ці хмары развеюцца - Максiм Танк