Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты ночкаю каляднай варажыла

Ты ночкаю каляднай варажыла
І ў воду воск напоўправідны ліла,
Цікавячы, што выхадзіла мне:
Курганчык… белы крыжык… так, магіла!
У гэты рок я буду ўжо ў труне.

І, броўкі хмурачы, са дна ўзяла
Ты белы воск, яго сціскала, мяла
І, смеючысь, сказала: “Дзе твой кон?
Дык чым бы моц яго нас ні спаткала –
Ў маіх руках, як воск, падасца ён”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты ночкаю каляднай варажыла - Максім Багдановіч