Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Даўно ўжо целам я хварэю

Даўно ўжо целам я хварэю,
І хвор душой, –
І толькі на цябе надзея,
Край родны мой!
У родным краю ёсць крыніца
Жывой вады.
Там толькі я змагу пазбыцца
Сваей нуды.
Калі-ж у ім умру – загіну, –
Не жалюсь я!
Ня будзеш цяжкая ты сыну
Свайму, земля.
Там хоць у гліне, хоць у брудзе,
Там пад зямлёй,
Найдуць мае слабые грудзі
Сабе спакой.


Верш Даўно ўжо целам я хварэю - Максім Багдановіч