Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПАСАГ ДЛЯ АЙЧЫНЫ

ПАСАГ ДЛЯ АЙЧЫНЫ

Як нявехна ў няроднай сям’і
Ты пасагу сабе не надбала,
Залатыя кляйноты тваі
Ў пыху сёстрам сваім даравала.
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ

Скарб любові не дзеліць Айчына,
што свайму падуладна крыжу,
як Збавіцелю – лепшаму сыну –
цвік у цела і рану ў душу.

Горлам – кроў. Захланаецца песчня.
Сэрцам – боль. Задыхаецца лёс.
Не хапіла Зямлі – уваскрэснуць.
Не хапіла памерці – нябёс.

І ад бухты, што ў далечах сініх,
нахіліўся пакласці да ног
Дзеве-Маці – святое Айчыне –
у пасаг непазбыўны –
“Вянок”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПАСАГ ДЛЯ АЙЧЫНЫ - Людміла Паўлікава-Хейдарава