Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Універсал

Універсал
Ён самы лепшы будаўнік,
Усе ён дзверы адчыняе.
Чыноўнік ён, і кіраўнік,
Ён нас усіх абараняе.
Ён дыпламат і аспірант,
Дапамагае нам вучыцца.
Ён часцяком і хірамант,
Нам без яго не палячыцца.
Не абыйсціся без яго,
Бо ён яшчэ і добры слесар.
І шмат умее ён чаго,
Ён нават з сівізной прафесар.
Праблемы вырашыць усе,
Бо ён мацнейшы за кагор.
Такі ён ва ўсёй красе –
Нарачанскі наш вугор.
Скажу я дзіўнае вам штось:
Яго няма, але ж ён ёсць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Універсал - Лявон Кравец