Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крыўда

Крыўда
Лявон дзівіўся ўжо даўно:
“Чаму так жоначка астыла?
Ну нібы тое бервяно,
Чаму ў жылах кроў застыла?”
Ён галівудзіў колькі дзён, –
Сябрук сказаў яму: “Зайдзі!”
Запіску дома бачыць ён:
“Калі што будзе, не будзі!”
І тут пакрыўдзіўся Лявон,
Шкада сябе яму тут стала:
“Ізноў ранейшы чую звон,
Кідаць яе пара настала!”
У свеце многа ёсць жанчын,
Мо зацікавіў ён каго?
Не бачу важкіх я прычын,
Каб ім не прытуліць яго.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Крыўда - Лявон Кравец