Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жадаў бы кожнае імгненне я цаніць

Жадаў бы кожнае імгненне я цаніць,
Каб сэрца не казала: праглядзеў
Ды не пражыўшы страціў, і забыць
Не змог чамусьці. Толькі сродак дзе,
Які бы даў свабоду, захапіў
Пачуцці нашыя, уласную тугу?…
Што марыла, чым дыхала…любіў…
Я, нават, часам верыў, што змагу
Забраць сваю дзяўчынку, вечна жыць..
..На край зямлі, дзе сонца, зоры дзе..
Імгненне кожнае там здолеў бы цаніць…
Ды сэрца прашаптала: праглядзеў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жадаў бы кожнае імгненне я цаніць - Лірык Вінадорскі