Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ну і раніца – уся з’інелая!

Ну і раніца – уся з’інелая!
Па калені загрузла ў снег
I настыла снягуркаю белаю
У чароўным і дзіўным сне.

Зор сыпнуў табе ў косы поўнік,
Снежань белы шалік саткаў,
Зухаваты вецер-вандроўнік
Калыханку ўсю ноч спяваў…

Я прыйду к табе, раніца, ціха
Ў святую тваю чысціню,
Я з табою пабуду крыху,
Табе сэрца сваё адчыню.

Спі ж, снягурка – белая раніца,
У цяпле маладых снягоў…
Мне так хораша, добра марыцца
На руках тваіх дзіўных сноў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ну і раніца – уся з’інелая! - Леанід Якубовіч